Вікторыя Азаранка перамагла Каралін Вазняцкі

На тэнісным турніры ў Рыме ў другім крузе беларуска Вікторыя Азаранка 13 траўня перамагла прадстаўніцу Даніі Каралін Вазняцкі — 6:2, 7:6 (тай-брэйк).

Цяпер наша суайчынніца выйшла ў 1/8 фіналу. Яе саперніца на гэтым этапе будзе вядомая пазней.

Прызавы фонд турніру складае  2 707 664 долары.

Фота Азаранкі — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі