Вікторыя Азаранка пакуль не думае ісці ў палітыку

Вікторыя Азаранка пакуль не думае ісці ў палітыку

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ адказвала на пытанні пра допінг, пра адносіны да выбараў у ЗША, да акцыі чыноўніка Фомачкіна. Яна прызналася, што на вучобе атрымала заданне — "параўнаць эканамічны план Трампа і Хілары Клінтан". Аднак не адказала, каго б з іх падтрымала.

У Азаранкі спыталі, ці падтрымала б яна акцыю беларускага чыноўніка Фомачкіна, які на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа падняў расійскі сцяг. Вікторыя выказалася асцярожна, што Фомачкін "паступіў так, як ён хацеў". "Як бы я паступіла ў той сітуацыі, не ведаю", — сказала тэнісістка.

Журналіст задаў дзіўнае пытанне Вікторыі, якая рыхтуецца стаць мамай: вы не думаеце пайсці ў палітыку? "Пакуль што не, — адказала Азаранка. — Я думаю, роля публічных людзей — паказваць сваім прыкладам, асабліва калі ты верыш у тое, што ты распавядаеш. Я думаю, што можна і без палітыкі дамагчыся гэтага уплывам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі