Віктар Бабарыка расказаў, за што атрымаў падзяку ад Аляксандра Лукашэнкі

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю "Салідарнасці" расказаў, як атрымаў падзяку ад Аляксандра Лукашэнкі. 

У студзені 2002 года кіраўнік Беларусі абвясціў яму падзяку "за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у развіццё банкаўскай сістэмы краіны".

"Падзяка прэзідэнта стала для мяне поўнай нечаканасцю. На той момант я ўсяго толькі два гады ўзначальваў праўленне банка. Думаю, што гэта была такая "моркаўка" - аванс, які ўжывалі ў савецкай сістэме: "А ты нібыта хлопец нічога. Я выявіўся дурным і чамусьці не скарыстаўся", — прыгадвае Бабарыка. 

Па словах экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка", гэтай падзякай яму рабілі прапанову перайсці на дзяржаўную службу. Пасля адмовы больш Бабарыку ні такіх прапановаў, ні падзяк не было. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.