Відэаблогера, які лавіў пакемонаў у храме, арыштавалі на 2 месяцы

Відэаблогера, які лавіў пакемонаў у храме, арыштавалі на 2 месяцы

Відэаблогера, які лавіў пакемонаў у храме, арыштавалі на 2 месяцы. Здарэнне адбылося ў расійскім горадзе Екацярынбург. Як інфармуе meduza.io, Руслана Сакалоўскага падазраюць у абразе пачуццяў вернікаў і ўзбуджэнні нянавісці. Пасля таго, як ён зняў ролік пра лоўлю пакемонаў у храме (за некалькі тыдняў на YouTube ён набраў амаль паўмільёна праглядаў), у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

Сам Сакалоўскі, дарэчы, студэнт юрыдычнага факультэта Уральскага дзяржінстытута, не разумее, як ён мог абразіць вернікаў, калі толькі пахадзіў "са смартфонам па царкве". Між тым яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Вядома, што відэаблогер (на яго канал на YouTube падпісаныя каля 270 тысяч чалавек) — перакананы атэіст. Сёлета ён пачаў выдаваць часопіс, у якім высмейваў рэлігію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі