Віцебскія рынкі 1 сакавіка не працуюць (фота)

Віцебскія рынкі 1 сакавіка ўяўляюць амаль постапакаліптычнае відовішча: шэрагі зачыненых ралетаў, распранутыя манекены і самотныя пакупнікі, што ўчытваюцца ў пакінутыя прадпрымальнікамі аб'явы.

Палова абвестак тлумачыць сваю адсутнасць "адпачынкам". Шмат хто "з'ехаў па тавар", зрабіў сабе "выходны" ці шчыра абвясціў, што прыпыняе працу да высвятлення ўсіх умоваў.

Адчыненыя некалькі гандлёвых кропак, дзе прадаюць беларускае адзенне, працуюць копіцэнтры, міні-майстэрні па рамонце, пункты заказу мэблі. Там-сям на зачыненых ралетах самотна вісяць аб'явы аб распродажах ды зніжках, якія засталіся з лютага.

Каля адчыненага ралета пакупнікі натрапляюць на раз'юшанага прадаўца, які закідвае швэдары ў вялікі хатуль. "Зачыняюся, не працую!" — кідае ён пакупнікам. У тое, што працаваць дазволена, дзядзька не верыць.

Побач прадпрымальніца размаўляе па тэлефоне: "Не, Верачка, я не буду адчыняцца. Ні арэнда ж у мяне, ані падаткі ня сплочаныя..." Сапраўды, большасць прадпрымальнікаў, не разлічваючы, што атрымаюць магчымасць працаваць у сакавіку, проста не заплацілі ні падаткі, ні арэнду за свае гандлёвыя памяшканні.

Там-сям на зачыненых ралетах ўжо з'яўляюцца запіскі "Доступ абмежаваны". Цяпер прадпрымальнікам давядзецца вырашаць і гэтую праблему.

“Усё па 60”: Як віцебскія іпэшнікі пазбаўляліся ад рэштак тавару (фота)

На "Жданах" са зніжкамі распрадаюць не толькі тавар, але і гандлёвыя кропкі

Гандлярам-іпэшнікам далі палёгку: 1 сакавіка праверак і санкцыяў не будзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі