Віцебскія краязнаўцы вярнулі чарговае забытае імя

Яшчэ адно забытае імя вярнулі Віцебску мясцовыя краязнаўцы. Мастак Уладзімір Смерадзінскі стаў героем чарговай кнігі з серыі “Жыццё выбітных людзей Віцебшчыны”, прэзентацыя якой адбылася днямі.  Аўтары кнігі - краязнаўца Аркадзь Падліпскі і мастак Міхась Цыбульскі. Да прэзентацыі кнігі прымеркавана і выстава карцін Смерадзінскага, якіх, на жаль, засталося няшмат.

Уладзімір Смерадзінскі быў адным з тых, хто ў пасляваенныя гады адраджаў мастацкае жыццё Віцебска. Пасля смерці мастака пра яго на доўгі час забыліся. Дарэчы, і кнігу давялося выдаваць на ўласныя сродкі дачцы мастака (на здымку).

Як паведаміў Аркадзь Падліпскі, зараз ён марыць аб тым, каб асобным выданнем надрукаваць перапіску Уладзіміра Смерадзінскага з жонкай Валянцінай, якую тыя вялі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Паводле краязнаўцы, гэта будзе неверагодна прыгожая гісторыя кахання, расказаная ў некалькіх сотнях лістоў жанчыны і мужчыны.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі