Віцебскіх студэнтаў прымушаюць падпісвацца на "Знамя Юности"

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце абавязковай умовай для залічэння ў будаўнічы атрад з’яўляецца сяброўства ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. Другая абавязковая ўмова — падпісны абанемент на газету "Знамя Юности". Пра гэта ў інтэрв'ю віцебскай абласной газеце "Народнае слова" распавёў начальнік штаба працоўных справаў ВДТУ Аляксандр Антоненка. Да сяброўскага пасведчання і падпіснога абанемента са студэнтаў таксама патрабуюць грашовы ўнёсак на прызы для "Бульбянога шоў" — мерапрыемства, на якім уганароўваюцца лепшыя працоўныя студэнцкія атрады.

За гэта студэнтам прапануюць магчымасць папрацаваць і неблага зарабіць: абяцаюць заробкі ад 700 тысячаў да 1 мільёна 200 тысячаў рублёў.

Дарэчы, у суседняй ВНУ — Віцебскім дзяржаўным універсітэце — да працы ў будатрадах ставяцца больш "дэмакратычна" і падпіскі ні на якія газеты не патрабуюць.

Прэс-служба "БАЖ"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі