Віцебская біяфабрыка не можа прадаць новую вакцыну супраць шаленства

Больш як 400 тысяч еўра засталася вінная віцебская біяфабрыка замежным пастаўшчыкам абсталявання і сыравіны для вытворчасці новай вакцыны супраць шаленства для дзікіх звяроў. 
Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Вытворчасць вакцыны распачата ў траўні, згодна з дзяржаўнай праграмай па прафілактыцы шаленства. Згодна з гэтым планам, біяфабрыка павінна да канца года вырабіць 2,6 мільёна доз вакцыны.

Але нават тыя 750 тысяч, што ўжо выраблены, нікому не патрэбны. Дакладней, патрэбны, але ў ветэрынарных службаў вобласці няма сродкаў на набыццё новай вакцыны”.


Да таго ж, вакцынацыю драпежнікаў традыцыйна праводзяць у студзені, таму зараз ніхто купляць яе не збіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі