Ветэрынары спалілі папугаяў, канфіскаваных на беларуска-украінскай мяжы

У сераду памежнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь з Украіны 277 папугаяў. Птушак спрабаваў пераправіць праз мяжу невядомы на ровары недалёка ад вёскі Ліпінкі Брэсцкага раёна. Кантрабандыста заўважылі памежнікі недалёка ад мяжы.
Убачыўшы вайскоўцаў, невядомы уцёк, кінуўшы ровар і шэсць сумак, у якіх знаходзіліся папугаі. Птушак перадалі ветэрынарнай службе Брэсцкай мытні. Там папугаяў адразу утылізавалі. Як паведамілі ў ветэрынарнай службе, гэта было зроблена з-за пагрозы птушынага грыпу, паколькі папугаі могуць быць разносчыкамі хваробы.

На іх не было ніякіх дакументаў, а ў такім разе ўвоз птушак у нашу краіну забаронены. Як піша “Комсомольска правда в Беларуси”, з птушкамі зрабілі так, як робяць з усімі забароненымі на ўвоз прадметамі — 227 папугаяў спалілі ў печы ветэрынарнага пункта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі