Велатраса ў 50 км злучыць Гродна і Друскінінкай

Веласіпедная траса працягласцю 50 км злучыць Гродна і літоўскі Друскінінкай. Пра гэта са спасылкай на мэра горада Рычардаса Малінаўскаса паведамляе БЕЛТА. Па словах мэра, гэта самы рэальны з усіх праектаў, якія сёння абмяркоўваюцца двума гарадамі. На літоўскім баку веласіпедная дарожка захавалася яшчэ з савецкіх часоў, але патрабуе капітальнага рамонту. З боку Гродна трасу давядзецца будаваць “з нуля”.

Зараз мэры адшукваюць магчымасць прыцягнуць для стварэння веладарожкі грант ЕС праз адну з праграм трансмежнага супрацоўніцтва. Ужо адбыліся неабходныя перамовы з кіраўнікамі памежных і мытных структур. Плануецца, што траса пройдзе ўздоўж развітой аўтамагістралі праз дзеючы памежны пераход Прывалка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі