Васьмікласніца на ровары заблукала ў лесе пад Пухавічамі

Васьмікласніца на ровары заблукала ў лесе пад Пухавічамі

1 траўня ў 17:10 да ратавальнікаў звярнуліся з просьбай аб дапамозе: у лесе каля вёскі Насыцк Пухавіцкага раёна заблукала школьніца, інфармуе прэс-служба МНС.

Супрацоўнікі МНС выехалі на пошук дзіцяці разам з супрацоўнікамі міліцыі. Высветлілася, што васьмікласніца прыехала на лецішча разам з бацькамі. Каля 12:00 яна паехала ў лес катацца на ровары і заблукала.

У 18:28 дзяўчынка выйшла на гукі сігнальнай прылады ратавальнікаў. Паведамляецца, што школьніца не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі