Варатар зборнай Нямеччыны перад самагубствам пакінуў развітальны ліст

32-гадовы галкіпер футбольнай зборнай Нямеччыны і каманды "Гановер" Роберт Энке перад самагубствам пакінуў развітальны ліст. Пра гэта паведамляе паліцыя, але яна адмаўляецца агучыць яго змест, а таксама месца, дзе яго знайшлі. Нагадаем, спартсмен загінуў, кінуўшыся, паводле версіі паліцыі, пад цягнік у горадзе Нойштадт-ам-Рубенбергу. Недалёка была прыпаркаваная яго машына. Як адзначае РИА "Новости", апошнім часам Роберт Энке знаходзіўся ў дэпрэсіі. У футбаліста засталіся жонка і дачка, якой няма яшчэ і года.





Фота — football.hiblogger.net