Вадзім Пракоп’еў сышоў з палка "Пагоня"

Вадзім Пракоп'еў пакідае пасаду памочніка камандзіра беларускага палка “Пагоня” ва Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба падраздзялення.

Пракоп''еў пераходзіць у ведамства Валерыя Сахашчыка, які з'яўляецца ў Аб'яднанаым пераходным кабінеце прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы.

"Байцы і супрацоўнікі "Пагоні" выказваюць вялікую падзяку Вадзіму Пракоп’еву за супрацу і ўклад у пабудову арганізацыі і жадаюць поспехаў у справе вызвалення Беларусі!" — гаворыцца ў паведамленні прэс-служба палка "Пагоня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.