Вадзім Папоў не спяшаецца прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў лічыць, што з разглядам пытання прызнання Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі спяшацца не варта. Ён прапанаваў не рабіць фетыш з гэтага прызнання, паведамляе "Інтэрфакс".  Адказваючы на пытанне, ці будзе гэтае пытанне разглядацца новым складам Палаты, В.Папоў параіў звярнуцца да новых дэпутатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі