Ва Украіну прыехала дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл

Ва Украіну прыехала дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл

Ва Украіну прыехала дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. У яе складзе — Валерый Кавалеўскі, Анатоль Лябедзька (прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай), Аляксандр Азараў (ад арганізацыі былых беларускіх сілавікоў) і Валерый Мацкевіч (ад Народнага антыкрызіснага ўпраўлення). Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, яны наведаюць беларускія добраахвотніцкія падраздзяленні ва Украіне, сустрэнуцца з беларусамі Кіева і з украінскімі палітыкамі. Раней беларускія добраахвотнікі заклікалі беларускіх палітыкаў прыехаць у Кіеў.

Кавалеўскі ў відэазвароце кажа, што беларуская дэлегацыя накіроўваецца ў Кіеў, "каб падтрымаць украінцаў у іх барацьбе за незалежнасць, за свабоду, якая... цесна звязана са свабодай, дэмакратыяй і незалежнасцю нашай уласнай краіны". Ён звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх зрабіць рашаючы выбар: "рана ці позна амбасады пяройдуць пад кантроль дэмакратычных уладаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі