Ва Украіне загінуў яшчэ адзін расійскі генерал — камандуючы 29-й арміяй Усходняй ваеннай акругі Расіі, генерал-маёр Андрэй Калеснікаў. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Абставіны і месца гібелі Калеснікава пакуль невядомыя. Здарылася гэта 11 сакавіка.
Гэта ўжо трэці расійскі генерал, забіты на вайне ва Украіне. Раней загінулі генерал-маёр Андрэй Сухавецкі, намеснік камандзіра 41-й арміі Цэнтральнай вайсковай акругі РФ, і генерал-маёр Віталь Герасімаў, першы намеснік камандуючага той жа арміі. Апошні быў забіты каля Харкава.