Ва Украіне забіты генерал-маёр расійскай арміі Андрэй Сухавецкі

Ва Украіне забіты генерал-маёр расійскай арміі Андрэй Сухавецкі

Ва Украіне забіты генерал-маёр расійскай арміі Андрэй Сухавецкі. Яму было 47 гадоў. Гэта пацвярджаюць ветэранскія арганізацыі, а таксама прапагандысты. Мінабароны РФ пакуль гэтую інфармацыю не пацвердзіла.

Сухавецкі — былы камандзір 7-й дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў у Наварасійску, апошнім часам — намеснік камандзіра 41-й арміі Цэнтральнай вайсковай акругі РФ. У лютым 2022-га ён удзельнічаў у агрэсіі супраць Украіны і неўзабаве быў забіты (па адной з версій, 1 сакавіка яго застрэліў снайпер).

Андрэй Сухавецкі — самы высокапастаўлены расійскі вайсковец, пра гібель якога падчас вайны з Украінай стала вядома. Напярэдадні Мінабароны РФ прызнала гібель паўтысячы расійскіх вайскоўцаў. Украінскі бок 3 сакавіка паведаміў, што расіяне страцілі каля 9 тысяч салдат і афіцэраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі