Ва Украіне пасажыр забыўся ў таксоўцы гранатамёт (фотафакт)

Ва Украіне пасажыр забыўся ў таксоўцы гранатамёт (фотафакт)

Ва ўкраінскім горадзе Нікопаль Днепрапятроўскай вобласці пасажыр забыўся ў аўтамабілі таксі... гранатамёт. Пра гэтае здарэнне паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Украіны. Да праваахоўнікаў звярнуўся таксіст, які распавёў пра знойдзены на заднім сядзенні пакунак. У ім і ляжаў ручны гранатамёт "РПГ-22".

Паліцыя знайшла гаспадара зброі. Ім аказаўся 50-гадовы мужчына, які раней ужо меў праблемы з законам. Распачатая крымінальная справа за незаконнае абыходжанне са зброяй, гранатамёт адправілі на экспертызу. Забыўчываму пасажыру пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 18.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі