Ва Украіне папрасіла прытулак расіянка, якая прыляцела з Беларусі

Ва Украіне папрасіла прытулак расіянка, якая прыляцела з Беларусі

У памежнікаў кіеўскага аэрапорта "Жуляны" папрасіла прытулку расіянка якая прыляцела рэйсам з Беларусі (як вядома, прамых рэйсаў паміж Украінай і Расіяй цяпер няма). Жанчына заявіла, што на радзіме яе пераследавалі праз прафесійную дзейнасць, піша strana.ua.

Паводле папярэдніх звестак, расіянка сцвярджае, што непасрэдныя доказы ўдзелу расійскіх чыноўнікаў у рэйдэрскім захопе прадпрыемства, на якім яна раней працавала.

Дзяўчына спрабавала абскардзіць у судзе сваё незаконнае звальненне з працы, але безвынікова. Пасля гэтага ёй і яе сям'і неаднаразова паступалі пагрозы фізічнай расправы, ад якіх яна вырашыла ўцякаць за мяжу.

Паведамляецца, што памежнікі далі жанчыне ўсю інфармацыю наконт атрымання прытулку ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі