"Божа, чым я займаўся?" Менеджар з ЗША кінуў працу і прыехаў дапамагаць уцекачам

“Боже, чем я занимался?” Менеджер из США бросил работу и уехал помогать беженцам

Джэй Рывера прыехаў у памежны польскі гарадок Пшэмысль у пачатку красавіка мінулага года. Тады праз польска-ўкраінскую мяжу ад вайны эвакуяваліся сотні тысяч уцекачоў.

Ён прабыў там тыдзень — і не адчуў, што зрабіў дастаткова. Тады Джэй застаўся ў Пшэмыслі яшчэ на тыдзень. І ўсё роўна не адчуў, што дапамог усім, каму была патрэбная дапамога. А потым яму патэлефанавала мама.

— І сказала: калі не вернешся, я больш не буду глядзець твайго сабаку. Маўляў, калі я не хачу, каб сабака трапіў у прытулак, мне лепш вярнуцца дадому. І я вярнуўся.

“Боже, чем я занимался?” Менеджер из США бросил работу и уехал помогать беженцам
Джэй і яго сабака / Euroradio

Тады Джэй быў старшым менеджэрам па працы з кліентамі ў фармацэўтычнай кампаніі ў ЗША. Неўзабаве пасля вяртання з Пшэмысля ён прыйшоў на працоўную сустрэчу. Калегі абмяркоўвалі адзін з нядаўніх праектаў, і сярод іншага — якасць друку рэкламнага банера.

— Адценне трохі адрознівалася ад таго, якое хацелі бачыць замоўцы. І я зразумеў, што нічога з таго, чым я займаўся раней, не мела такога ж значэння як тое, што я рабіў тут, на польска-ўкраінскай мяжы.

Так што я падпісаў так званае "апавяшчэнне пра звальненне", забраў сабаку — і вярнуўся сюды, у Пшэмысль.

“Боже, чем я занимался?” Менеджер из США бросил работу и уехал помогать беженцам

З таго часу вось ужо больш за год Джэй курыруе працу ў шэлтары для ўцекачоў ля самай польска-ўкраінскай мяжы.

 

Хостэл, з якога вяртаюцца не дадому

Шэлтар Alight у Пшэмыслі выглядае як добры моладзевы хостел. Тут грае музыка, стаяць камп'ютары, так што дзеці могуць не спыняць дыстанцыйныя заняткі ў школе. А пастаяльцаў называюць "Alight People" [людзі "Элайта"]. Гэта нібы намякае на тое, што тут не проста прымаюць тых, каму няма дзе пераначаваць, але і ствараюць супольнасць.

Вядома, тут ужо не так шмат людзей, як год таму. Часам тут спыняецца пяць пастаяльцаў за дзень. Часам — 75.

Тут, у шэлтары, уцекачы з Украіны могуць атрымаць гарачыя сняданак, абед і вячэру — але іх просяць паўдзельнічаць у працэсе гатавання і прыборкі. І гэта таксама частка стварэння супольнасці: ты не толькі дапамагаеш, але і камунікуеш. А новыя кантакты могуць спатрэбіцца чалавеку, чые блізкія засталіся ва Украіне ці аказаліся раскіданыя па ўсім свеце.

“Боже, чем я занимался?” Менеджер из США бросил работу и уехал помогать беженцам
Адзін з маленькіх пастаяльцаў намаляваў сабаку Джэя — цяпер гэта яго любімы малюнак / Euroradio

У шэлтары прымаюць дапамогу толькі ад тых валанцёраў, якія гатовыя папрацаваць тут як мінімум два тыдні. Многія хацелі б застацца даўжэй, але Джэй кажа, што людзі не заўсёды могуць сабе гэта дазволіць — нягледзячы на жаданне.

— Бо пакуль ты валанцёрыш, табе ўсё яшчэ трэба плаціць за жыллё, за ежу — звычайныя жыццёвыя выдаткі.

Зрэшты, калі нашы валанцёры на змене, яны могуць харчавацца проста тут, у шэлтары. Ёсць і выдатная ініцыятыва — Валанцёрскі дом. У іх ёсць дом для валанцёраў у Пшэмыслі. Так што некаторыя хлопцы і дзяўчаты спыняюцца там, і ім не даводзіцца турбавацца хаця б пра арэнду, — расказвае Джэй.

 

“А потым я ўключыўся ў барацьбу за вышэйшы заробак і кар'ерную лесвіцу”

Мы пытаем Джэя, якім будзе яго жыццё ў мірны час. Ён смяецца.

— Не ўяўляю!

А потым, падумаўшы, дадае:

— Хаця не, я ведаю. Ведаю, што хачу працягваць займацца гэтым. Калі я вучыўся ў каледжы, я заўсёды быў уключаны ў валанцёрства. Я нават стварыў групу валанцёраў у адным з каледжаў. Гэта тое, што мяне заўсёды вабіла.

Але калі я скончыў каледж, я ўключыўся ў спаборніцтва за вышэйшую зарплату, лепшую працу, хутчэйшае прасоўванне па кар'ернай лесвіцы. І забыў, як любіў проста аддаваць нешта. Забыў, што менавіта гэта дазваляла мне адчуваць сябе шчаслівым.

“Боже, чем я занимался?” Менеджер из США бросил работу и уехал помогать беженцам
Каб у пастаяльцаў было пачуццё абароненай асабістай прасторы, пакоі адгароджаныя адзін ад аднаго шырмамі / Euroradio

Джэй кажа, што валанцёры, якія застаюцца тут надоўга, жартам называюць сябе і адно аднаго "зламанымі людзьмі". Яны прыйшлі ў гэта таму, што адчувалі правільным.

— Але чаму мы застаёмся? Бо тут ты адчуваеш сябе добра. Мы адчуваем сябе важнымі, мы адчуваем, што сапраўды ўплываем на свет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі