Ва Украіне група фальшываманетчыкаў запатрабавала перакладчыка на беларускую

Ва Украіне група фальшываманетчыкаў запатрабавала перакладчыка на беларускую

У Валынскай вобласці Украіны на пачатку верасня затрымалі трох грамадзян Беларусі, якія збывалі фальшывыя банкноты па 500 еўра. Усіх трох узялі пад варту, ідзе расследаванне па іх справе.

Аднак зламыснікі, як піша nn.by, адмовіліся размаўляць з украінскімі паліцыянтамі па-руску: яны запатрабавалі перакладчыка на беларускую. Цяпер такога перакладчыка шукаюць у мясцовым універсітэце.

У снежні 2016-га група беларусаў збыла фальшывую банкноту касіру аднаго з банкаў у Ковелі. Пазней у тым самым горадзе яны збылі пяць падробленых купюраў у ювелірнай краме, набыўшы вырабаў на 74 тысячы грыўняў. Таксама ахвярай іх дзеянняў стала ювелірная крама "Імперыя золата" ў Новавалынску: там за дзве фальшыўкі па 500 еўра махляры набылі ўпрыгожванняў на 24,5 тысячы грыўняў.

Яшчэ тры спробы збыць фальшывыя купюры зламыснікам не ўдаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі