Ва Украіне арыштавалі беларускія цеплавозы — яны падвозілі расійскія войскі

Ва Украіне арыштавалі беларускія цеплавозы — яны падвозілі расійскія войскі

Украіна арыштавала тры беларускія лакаматывы, якія дастаўлялі расійскіх вайскоўцаў да ўкраінскай мяжы, паведамляе СБУ. 

Па інфармацыі следства, лакаматывы перавозілі узбраенні, вайковую тэхніку, асабісты склад. А потым бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць украінцаў на тэрыторыях Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей.

У ходзе следча-аператыўных дзеянняў супрацоўнікі СБУ ўстанавілі месцазнаходжанне гэтых цеплавозаў на тэрыторыі Кіеўскай вобласці і выявілі іх выкарыстанне ў злачынствах супраць Украіны. Цяпер вядзецца перадача транспартных сродкаў у кіраванне Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі