Ва Украіне аб'явілі пра першую ахвяру каранавіруса, на 2 тыдні закрываюць мяжу
Ва Украіне аб'явілі пра першую ахвяру каранавіруса. 13 сакавіка ў бальніцы памерла 71-гадовая жыхарка Радамышля ў Жытомірскай вобласці. Напярэдадні яна была шпіталізаваная з лабараторна пацверджаным заражэннем COVID-19, паведамляе hromadske.ua. У Польшчы першы выпадак смерці ад каранавіруса зафіксавалі 12 сакавіка.
У пятніцу ўлады Украіны аб'явілі, што праз 48 гадзін на два тыдні закрываюць мяжу для грамадзян іншых краін. Мэта гэтага радыкальнага рашэння — абмежаваць пашырэнне каранавіруса ва Украіне. Адначасова ўкраінцам рэкамендуюць абмежаваць паездкі за мяжу.
У Беларусі афіцыйна зарэгістравана 27 выпадкаў каранавіруса, трох чалавек ужо выпісалі з бальніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.