Вы тут

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключылі толькі траіх апазіцыянераў

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У склад участковых выбарчых камісій уключылі толькі траіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з 401 вылучанага. Гэта менш за 1%. Дэмсілы вылучалі сваіх прадстаўнікоў у 17 акругах, больш як у 60% камісій, інфармуе Радыё Свабода.

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі прайшлі два сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Оршы і адзін сябра Партыі БНФ у Брэсце. Такім чынам у сталіцы з 124 прадстаўнікоў у пяці акругах не прайшоў ніхто. А сярод іх ёсць былыя сябры ЦВК з правам дарадчага голасу, экс-дэпутат гарсавета.

Прадстаўнікі кампаніі назірання "Права выбару" заявілі, што фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбылося "недэмакратычна і не адкрыта". Яны будуць абскарджваць вынікі ў судах.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.