Узнагароджаны сын камандзіра мінскага АМАПу (відэа)

Узнагароджаны сын камандзіра мінскага АМАПу (відэа)

23 лістапада ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю сталічнага АМАПу. Сярод іншых былі адзначаны высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці лейтэнанта міліцыі Арцёма Балабы, камандзіра групы 2-га ўзвода. Ён — старэйшы сын камандзіра АМАПу Дзмітрыя Балабы. Загадам УУС Мінаблвыканкама лейтэнант Балаба ўзнагароджаны граматай упраўлення ўнутраных спраў.

Дзмітрый Балаба неяк гаварыў, што ў яго сям'і пагонаў не маюць толькі жонка і маленькі ўнук. Жонка старэйшага сына таксама міліцыянер. У спецыялізаваным ліцэі МУС вучыўся і малодшы сын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі