Увечары 2 красавіка будынкі Мінска стануць сінімі

Увечары 2 красавіка будынкі Мінска стануць сінімі

Увечары 2 красавіка буйныя будынка Мінска ўключаць сінюю падсветку. Гэта будзе зроблена на знак падтрымкі людзей з аўтызмам. Мінск упершыню афарбуецца ў сіні колер і тым самым далучыцца да сусветнага руху, адзначае БЕЛТА. Больш за ўсё сініх будынкаў будзе на асноўных праспектах — Пераможцаў і Незалежнасці.

Гэтакя акцыя прысвячаецца Сусветнаму дню інфармавання аб праблеме аўтызму. Акрамя Мінска яна пройдзе ў больш як 600 гарадах свету, у тым ліку Лондане, Нью-Ёрку, Парыжы, Ганконгу, Дубаі. На адзін вечар сінюю падсветку ўключаць каля 20 тысяч будынкаў на ўсёй планеце.

Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму адзначаюць 2 красавіка з ініцыятывы ААН. Аўтызм — гэта парушэнне развіцця, якое ўплывае на камунікацыю і адносіны з іншымі людзьмі, а таксама на ўспрыманне навакольнага свету.

Сіні колер з'яўляецца сімвалам барацьбы з праблемай аўтызму. Паводле статыстыкі, аўтызм ў хлопчыкаў сустракаецца ў пяць разоў часцей, чым у дзяўчынак, а сіні колер традыцыйна лічыцца мужчынскім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі