Усе музыкі гурта "Бі-2" вылецелі ў Ізраіль

Музыкі гурта "Бі-2" 

Музыкі гурта "Бі-2"  / "Бі-2"

Усе музыкі гурта "Бі-2" выляцелі з Тайланда ў Ізраіль. Пра гэта піша "Медыязона" са словаў юрыста калектыву.

Днём раней у Ізраіль вылецеў франтмэн гурта Лёва Бі-2.

Музыкаў затрымалі ў Тайландзе 24 студзеня за канцэрт, дадзены без належнага дазволу. Пазней паведамілі, што прычынай затрымання сталі няправільна аформленыя арганізатарамі дакументы. Высветлілася, што арганізатары зрабілі музыкам турыстычныя візы. Суд аштрафаваў музыкаў на 84 долары. Іх было вырашана дэпартаваць. Некалькі дзён музыкаў трымалі ў перапоўненай камеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі