Вы тут

Урад засакрэціў пастанову "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі"

На пастанову паставілі грыф "для службовага карыстання" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Урад засакрэціў пастанову "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь на 2021 год". Як вынікае з дакументаў Міністэрства эканомікі, на пастанову паставілі грыф "для службовага карыстання", піша TUT.by.

У мінулыя гады падобныя пастановы былі ў вольным доступе. Сёлетні ўрадавы дакумент з'явіўся ў лютым. Чаму яго засакрэцілі, невядома.

У дакуменце 2020 года быў "пералік з напружанай сітуацыяй на рынку працы". Ці не гэты пункт насцярожыў чыноўнікаў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.