Вы тут

Упершыню буду адзначаць ДН не на сцэне, а ў бальніцы — у жонкі Макея каранавірус

Актрыса Вера Палякова / Instagram​

У актрысы і жонкі міністра замежных спраў Беларусі Веры Паляковай дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю. Цяпер яна ў бальніцы.

"Жудасная слабасць, тэмпература, адчуванне, што нейкая невядомая сіла выпіла ўсю маю энергію. Вынік прадказальны. Я ў бальніцы і ў мяне каранавірус", — падпісала Палякова, якая працуе таксама вядучай ранішняй праграмы на тэлебачанні, фота ў Instagram. 

Праз два дні ў Паляковай будзе дзень нараджэння. Яна планавала адзначыць яго на сцэне, аднак спектакль давялося перанесці.

"Першы раз пачынаючы з 2000 года буду адзначаць свой ДН не на сцэне, а ў бальніцы. Ну, нічога! Усё, што нас не забівае, робіць нас мацнейшыми", — актрыса звярнулася да прыхільнікаў. Яна таксама паведаміла, што спектакль і свята пераносяцца на 6 лістапада.

Муж Паляковай, міністр Уладзімір Макей, вымушаны быў сысці на самаізаляцыю і цяпер працуе дыстанцыйна, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз парталу TUT.BY

У апошнія тыдні ў Беларусі назіраецца істотны рост захварэлых на COVID-19. Штодня Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 500-600 новых выпадкаў. Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя заяўляе аб пачатку другой хвалі захворвання і кажа, што пандэмія скончыцца толькі летам 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.