Уначы на ўкраінска-расійскай мяжы ішлі баі

Здарэнне адбылося ў Луганскай вобласці. Украінскі памежны нарад "Краснадон" вёў баі. Спачатку памежнікі заўважылі спробу трох КамАЗаў прарвацца па-за пунктам пропуску ва Украіну. На папераджальныя стрэлы яны не спыняліся. Тады ўкраінцы адкрылі агонь на паражэнне, пасля чаго грузавікі развярнуліся і з'ехалі на расійскую тэрыторыю.



Пасля гэтага ў аддзел памежнай службы "Станічная Луганская" прыехала група з 30 чалавек, узброеная аўтаматамі і кулямётамі. Яны запатрабавалі вызваліць памяшканне памежнага падраздзялення. Украінскія памежнікі адмовіліся і выклікалі падмацаванне. Пачаўся бой. Тэрарысты выкарыстоўваліся аўтаматы, кулямёты, гранатамёты і ручныя гранаты, аднак памежнікі атаку адбілі.



Яе паведамляе УНІАН, праз некалькі гадзінаў пачаўся другі штурм. На гэты раз баевікоў прыкрывалі снайперы. Але і гэтая атака была адбітая, як і наступная, якая пачалася праз гадзіну. Памежнікі знішчылі дзве агнявыя кропкі снайпераў і... дарожны каток, якім нападаючыя спрабавалі зламаць браму, каб уварвацца на тэрыторыю падраздзялення. Сярод памежнікаў ёсць параненыя і кантужаныя. Пра страты тэрарыстаў нічога невядома.



УНН дадае, што каля памежнага пункта па-ранейшаму дзейнічаюць снайперы. Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі паведамляе, што ў раён перакінутыя рэзервы памежнікаў, рыхтуецца сумесная аперацыя з мэтай ліквідацыі баевікоў.
 

Нагадаем, украінскія сілавікі папярэджвалі, што баевікі рыхтуюць прарыў праз мяжу ў Расію. З сабой яны збіраліся вывезці трупы загінулых у баях.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі