Уладзімір Макей — пра ілжывы выбар паміж Захадам і Усходам

Уладзімір Макей — пра ілжывы выбар паміж Захадам і Усходам

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей у інтэрв'ю нямецкаму эканамічнаму выданню "Osteuropa Informationen" паразважаў пра адносіны Беларусі з Еўрасаюзам, з Германіяй, з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза і КНР. "Наша ідэя "інтэграцыі інтэграцый" ці "кааперацыі інтэграцый" складаецца ў тым, каб надаць збліжэнню Еўрасаюза і ЕАЭС комплексны і спарадкаваны характар ​​з прыцэлам на канкрэтныя матэрыяльныя перавагі для абодвух саюзаў", — цытуе словы Макея mfa.gov.by. Паводле яго слоў, такое збліжэнне "дазволіла б умацаваць давер і выкрыць міф пра несумяшчальнасць і суперніцтва ўсходняй і заходняй "сістэм".

Уладзімір Макей: "Менавіта з-за гэтага міфа краіны аказваюцца перад ілжывым выбарам паміж Захадам і Усходам ў шкоду адносінам з тым ці іншым са сваіх партнёраў".

Міністр замежных спраў перакананы, што "такога выбару не павінна быць у прынцыпе". Пераканаўча прадэманстраваць гэта магло б партнёрства ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза, кажа Макей. І пачынаць трэба са стварэння "пастаяннага фармату" для дыялогу паміж імі. Як вядома, у 2020-м старшыньстваваць у ЕАЭС будзе наша краіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі