Уладзімір Кулікоў: Бацьку пакаралі за ўдзел у выбарах

Нагадаем, Іван Кулікоў балатаваўся на пасаду прэзідэнта, але на этапе збору подпісаў зняў сваю кандыдатуру. Ён працуе ў інстытуце "Сосны" кіраўніком лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак. Учора Івана Кулікова затрымалі, пра прычыны затрымання не паведамляецца.

Паводле яго слоў, у Івана Кулікова, як і іншых прэтэндэнтаў, "не было ілюзіяў наконт таго, хто ў выніку пераможа". "У многіх людзей, як і ў майго бацькі, гэта быў пратэст супраць існуючай улады", — кажа Ўладзімір Кулікоў.

Ён падкрэслівае, што Іван Кулікоў — вядомы ў свеце навуковец, доктар навук, прафесар. "І калі выбарцы бачаць людзей навукі, якія апаніруюць уладзе, у людзей складваецца меркаванне, што сапраўды супраць прэзідэнта выступаюць шырокія слаі насельніцтва", — гаворыць Уладзімір Кулікоў. Ён нагадвае, што бацька выступаў ад імя людзей навукі, "якія жывуць за малы заробак і правы якіх парушаюцца".

Іван Кулікоў выступаў за вяртанне былой Канстытуцыі, за супрацоўніцтва і з Захадам, і з Расіяй, ён гаварыў пра праблемы атамнай энергетыкі, у чым разбіраўся вельмі добра, адзначае Ўладзімір Кулікоў.

Ён таксама паведаміў, што цэлы месяц на працы ў бацькі адбывалася праверка. "Думаю, што чагосьці "накапалі, на падставе чаго чалавек быў арыштаваны", — кажа Ўладзімір. Ён лічыць, што будзе абсурдам, калі бацьку абвінавацяць у эканамічных злачынствах. Раней Іван Кулікоў працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю, але "ўлез не ў свае справы" і яму параілі адтуль сыйсці, паведаміў Уладзімір Кулікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі