Улады паабяцалі выплаціць кампенсацыі ўсім пацярпелым ад выбуху

У Саўмін накіраваны праект дакумента аб прадастаўленні падтрымкі пацярпелым ад выбуху ў Мінску 3 ліпеня, паведамляе тэлеканал СТВ.
Праект распрацаваны і ўзгоднены Міністэрствамі працы і сацабароны, а таксама аховы здароўя, унутраных спраў, юстыцыі, эканомікі, фінансаў. Дапамога прадугледжана для ўсіх пацярпелых, у тым ліку грамадзян Расіі і Ўкраіны.

Нагадаем, у выніку выбуху ў ноч з 3-га на 4-е ліпеня ў раёне праспекта Машэрава па медыцынскую дапамогу ў лякарні звярнулася больш за 50 чалавек. Цяпер у лякарнях знаходзяцца 37 пацярпелых. У цяжкім стане застаецца адзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі