Улады дазволілі правесці Беларускі еўрафорум у Палацы культуры аўтазавода

Беларускі еўрапейскі форум пройдзе ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання Рух "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.
Паводле яго слоў, пра дазвол сёння паведамілі ў упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, раней арганізатары мерапрыемства спрабавалі дамовіцца з Палацам Рэспублікі, Палацам спорту, КЗ “Мінск”, кінатэатрам “Кастрычнік”, Палацам чыгуначнікаў і іншымі ўстановамі. І ўсюды ім адмовілі.

Беларускі Еўрапейскі форум пройдзе 14 лістапада. На яго запрошаныя розныя еўрапейскія палітыкі і грамадскія дзеячы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рух “За свабоду”, аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, “Малады фронт” і шэраг іншых арганізацый.