Уладальнік першай бракаванай латвійскай еўраманеты не аддаў яе ў банк

На аверсе манеты добра бачны герб, на рэверсе адсутнічае намінал. Як інфармуе Delfi, шчаслівы ўладальнік рэдкай манеты адмовіўся паказваць яе прадстаўнікам Банка Латвіі. Бо ў такім выпадку яму давялося б манету аддаць — бракаваныя грашовыя знакі мусяць вымацца з абароту.



Як вядома, у рэальнай манеты з бракам рынкавы кошт можа быць значна вышэйшы за намінал. У 2007 годзе ў Манака выпусцілі 2500 бракаваных 2-еўрацэнтавых манет. Цана адной такой манеты на рынку цяпер складае 250 еўра.



Нагадаем, Латвія далучаецца да еўразоны з 1 студзеня 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі