Украінскіх дзяцей у Расіі выставілі на ўсынаўленне праз інтэрнэт

Дзеці ў Марыупалі, ілюстрацыйнае фота

Дзеці ў Марыупалі, ілюстрацыйнае фота / GettyImagеs

У Расіі праз інтэрнэт выставілі на ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей, піша брытанская газета Financial Times.

На сайце Усыновите.ру журналісты знайшлі фатаграфіі чатырох сірот 8-15 гадоў, вывезеных з Украіны. У аднаго злёгку змянілі імя, у другога цалкам памянялі імя і дату нараджэння.

Украінскія абаронцы правоў дзяцей пацвердзілі асобы чатырох дзяцей. Сваякі ва Украіне адмаўляюцца ад каментароў, каб не перашкодзіць іх вяртанню на радзіму. Паводле звестак Кіева, пасля лютага 2022 года ў Расію вывезеныя не менш за 19 500 дзяцей. Дадому з таго часу вярнуліся менш за 400 дзяцей.

У Расіі пры перадачы дзіцяці на выхаванне ў сям'ю выплочваецца аднаразовая дапамога. Цяпер яна складае 24 604 рублі (каля 250 еўра), адзначае Bild.

За незаконны вываз дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый Міжнародны крымінальны суд у сакавіку 2023 года выдаў ордары на арышт кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскага дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі