Дзяцей з акупаванага Мелітопаля будуць вучыць у Мінску страляць з аўтамата

Вайскоўцы з аўтаматамі, ілюстрацыйнае фота

Вайскоўцы з аўтаматамі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусь зноў прывязуць школьнікаў і студэнтаў з акупаванага расіянамі ўкраінскага Мелітопаля. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", арганізацыяй іх паездкі займаецца прарасійскі "Рух Саюз".

Дэлегацыя з 32 чалавек павінна прыбыць у Мінск увечары 10 чэрвеня. Паведамляецца, што дзеці і падлеткі наведаюць "памятныя месцы і славутасці", звязаныя з Другой Сусветнай вайной.

У мінскай сярэдняй школе №101 для іх адбудзецца майстар-клас "Быць вайскоўцам — гэта ганарова!". Падчас яго школьнікі і студэнты будуць збіраць і разбіраць аўтамат Калашнікава, а таксама страляць з яго. Ім абяцаюць зладзіць таксама стральбу са страйкбольнай зброі па мішэнях і з пісталета Макарава.

17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордэры на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Падставай называецца ваеннае злачынства — незаконная дэпартацыя дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расіі. 27 красавіка таго ж года ПАСЕ ў сваёй рэзалюцыі прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі