Украінскі кантрабандыст хацеў наехаць на беларускіх памежнікаў

Украінскі кантрабандыст можа патрапіць у беларускую турму за супраціў памежнікам. Уначы на аўтамабілі “УАЗ” ён вёз у Беларусь буйную партыю алкаголю, аднак патрапіў у засаду.  Спыняцца ўкраінец не пажадаў і скіраваў машыну на беларускіх памежнікаў. Усё ж такі яго затрымалі. Было падлічана, што ў аўтамабілі знаходзілася больш за тысячу бутэлек гарэлкі агульным коштам 35 мільёнаў рублёў.

Цяпер вядзецца следства. Грамадзянін Украіны ўжо дзесяць дзён правёў за кратамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі