Украінскі генерал патлумачыў, чаму наступ з Беларусі малаімаверны
Сяргей Наеў / mil.gov.ua
Пагроза наступу расійскіх войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь нізкая, цытуе камандуючага Аб'яднанымі Сіламі УСУ, генерала Сяргея Наева ровенскае выданне Radiotrek.
Як ён кажа, ў Беларусі цяпер знаходзіцца каля 9 тысяч вайскоўцаў РФ, 60 бронемашын і 40 артылерыйных усталёвак.
“Гэтых сіл недастаткова для наступу. Фактычна сухапутныя аперацыі малаімаверныя”, — сказаў Наеў.
У Ровенскай вобласці прайшлі навучанні, Наеў праінспектаваў, як на Ровеншчыне бароняць мяжу. Паглядзець, як гэта адбывалася, можна тут.
Навучанні на Ровеншчыне ля мяжы з Беларуссю
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.