Украінцы заблакіравалі мяжу з Польшчай з-за праблем з выдачай віз

Жыхары Львоўшчыны заблакіравалі прапускны пункт на мяжы з Польшчай, пратэстуючы супраць парадку выдачы польскіх віз пасля далучэнне да Шэнгену.
Увядзенне платных віз перарвала бізнес многіх памежных сем’яў, якія вазілі ў Польшчу цыгарэты і алкаголь. Віцэ-шэф канцылярыі прэзідэнта Віктара Юшчанкі Аляксандр Чалы выказаў расчараванне тым, што Украіна і Польшча дагэтуль не падпісалі дамовы аб малым памежным руху.

Цяпер віза для ўкраінцаў у Польшчу каштуе 35 еўра. Дамова пра малы памежны рух дазволіць украінцам, што жывуць у 50-кіламетровай памежнай зоне, перасякаць мяжу без візы. Падобную ўмову ўкраінцы збіраюцца падпісаць і са славакамі.

Кореспондент

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі