Украінцы пагражаюць, што будуць збіваць расійскія самалёты і верталёты

Пра гэта 4 ліпеня заявіў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Андрэй Парубій. Ён нагадаў, што ўкраінскія памежнікі зафіксавалі расійскія верталёты на ўкраінскай тэрыторыі.

"Органы ўлады Украіны далі папярэджанне, што пры паўторным перасячэнні мяжы, мы будзем наносіць авіяўдары", — цытуе словы Парубія сайт censor.net.ua.

Андрэй Парубій таксама заявіў, што Расія рыхтуе новую хвалю дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе і поўдні Украіны. Гэта мусіць адбыцца ў верасні-кастрычніку. Паводле звестак украінскай разведкі, Расію найбольш цікавіць Адэскі рэгіён. "Пуціну патрэбны не Крым і не кавалачак Данецкай і Луганскай абласцей, яму патрэбная ўся Украіна", — сказаў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі