Украінцы адбілі атаку на Марыупаль, падбітыя 4 танкі (відэа)

З боку Новаазоўска, занятага расійскімі войскамі і тэрарыстамі, ішла бранятэхніка, але атака была адбітая. Украінскія сілавікі з памежных войскаў і батальёна "Азоў" падбілі 4 танкі (на іх стаяць спецыяльныя белыя знакі, як на танках, якія перапраўляюцца на Данбас з Расіі). Баевікі, якія ехалі ў трох грузавіках, разбегліся. Ёсць інфармацыя пра 2 параненых байцоў батальёна "Азоў".

Пазней стала вядома, што расійская артылерыя абстраляла ўкраінскіх вайскоўцаў пад Марыупалем. Адзін з блок-пастоў "Азова" быў знішчаны артылерыяй, ёсць загінулыя. Украінскія сілавікі знішчылі каля Камінтэрнава адну зенітную ўстаноўку тэрарыстаў і аўтамабіль "Урал".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі