Украіна вярнула з палону 106 байцоў, якія абаранялі Бахмут

Бахмут / GettyImagеs
Бахмут / GettyImagеs

Украіна вярнула 106 палонных, якія абаранялі Бахмут. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

З палону вярнуліся восем афіцэраў і 98 салдатаў і сяржантаў. Сярод тых, хто вярнуўся, 68 чалавек лічыліся зніклымі без вестак, родныя нічога пра іх не ведалі.

Самаму старэйшаму з вызваленых споўнілася 59 гадоў, самаму малодшаму — 21 год. Паведамляецца, што сямёра байцоў маюць разнастайныя траўмы: шаравыя і аскепкавыя раненні, апёкі і пераломы, абвостраныя хранічныя захворванні.

Таксама падчас абмену былі рэпатрыяваныя тры целы загінулых — двух замежнікаў і адной украінкі.

Агулам на сёння Украіна вярнула па абменах 2430 чалавек. Сярод іх 139 грамадзянскіх асобаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі