Вы тут

Украіна ўводзіць жоўтыя і зялёныя "антыкавідныя" пашпарты

Тыя, хто зрабіў прышчэпку, у выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі будуць мець больш свабоды / Reuters​

Урад Украіны змяняе сістэму каранцінных абмежаванняў ва ўмовах пандэміі COVID-19. Правілы запрацуюць на наступным тыдні.

"Прапанаваныя намі змены — гэта магчымасць стрымліваць эпідэмічную сітуацыю і захоўваць эканамічную актыўнасць краіны", — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага ўрада. Пэўную свабоду ўлады гатовыя даць тым грамадзянам, хто зрабіў прышчэпку супраць каранавіруса альбо нядаўна перахварэў. Мяркуецца выдаваць два віды COVID-сертыфікатаў: "жоўты" (тым, хто атрымаў першую дозу) або "зялёны" (тым, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі альбо нядаўна перахварэў).

Цяпер, калі ў краіне будзе ўведзены жоўты ўзровень эпідэмічнай небяспекі, школы і ВНУ, дзе не менш за 80% работнікаў маюць "жоўты" або "зялёны" сертыфікаты, змогуць працягнуць працу.

У выпадку ўвядзення чырвонага ўзроўню эпідэмічнай небяспекі навучальныя ўстановы будуць працаваць толькі калі 100% работнікаў маюць "зялёны" COVID-сертыфікат.

Акрамя таго, уладальнікі такіх "антыкавідных" пашпартоў з гэтага часу змогуць не сыходзіць на самаізаляцыю па вяртанні з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.