Украіна прыпыніла ўвядзенне спецпошліны на імпарт шэрагу тавараў з Беларусі

Украіна прыпыніла ўвядзенне спецпошліны на імпарт шэрагу тавараў з Беларусі

Украіна прыпыніла ўвядзенне спецпошліны (у памеры 39,2%) на імпарт шэрагу тавараў з Беларусі да 15 верасня. Яе планавалася ўвесці з 1 траўня, у адпаведнасці з рашэннем Міжведамственнай камісіі па міжнародным гандлі.

Як інфармуюць "Украінскія навіны", у лістападзе 2015-га было прынятае рашэнне аб увядзенні спецпошліны на малако і малочныя прадукты, сыры, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, соладавае піва, гарэлку, кухонную мэблю, шыны і пакрышкі, камбінаваныя халадзільнікі-маразільнікі ёмістасцю да 340 літраў, розныя віды трактароў для сельгасработ, якія паходзяць з Беларусі. Гэта мусіў быць адказ на дзеянні нашай краіны ў дачыненні украінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін. Аднак у далейшым Мінск і Кіеў шукалі шляхі вырашэння гэтай праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі