Украіна атрымае танкі Abrams у пачатку восені 2023-га

Танкі Abrams на вучэннях NATO / Reuters
Танкі Abrams на вучэннях NATO / Reuters

Украіна атрымае танкі Abrams у пачатку восені 2023-га (раней меркавалася, што гэта адбудзецца ў 2024 годзе). Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін. Паводле яго слоў, да таго часу ўкраінскія вайскоўцы скончаць трэніроўкі на згаданых танках, паведамляе "Голас Амерыкі".

"Мы робім усё магчымае, каб паскорыць пастаўкі гэтых танкаў, — кажа Осцін. — Па нашых прагнозах, гэта адбудзецца ў пачатку восені. Тым часам мы перамясцілі некалькі танкаў на трэніровачны палігон, каб украінцы пачалі навучанне. Да таго часу, калі вучэнні завершацца, танкі будуць даступныя для выкарыстання".

Час паставак танкаў Abrams ва Украіну залежыць і ад стварэння інфраструктуры, якая будзе падтрымліваць іх працу. Да пачатку гэтага года Вашынгтон адмаўляўся перадаваць Кіеву Abrams і матываваў гэта якраз тым, што яны занадта складаныя ў эксплуатацыі і патрабуюць вялікіх выдаткаў у абслугоўванні. Потым стала вядома, што ЗША маюць намер перадаць Украіне каля 30 танкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі