Украіна адзначае Дзень незалежнасці

Сёння Украіна адзначае Дзень незалежнасці. 24 жніўня 1991 года парламент краіны абвясціў пра дзяржаўны суверынітэт.
Раніцай у Сафійскім саборы ў Кіеве пачаліся набажэнства за Украіну пры ўдзеле кіраўніцтва краіны. Улады адмовіліся ад ваенных парадаў на Дзень незалежнасці яшчэ ў 2005 годзе.

Апошні парад з удзелам ваеннай тэхнікі прайшоў 24 жніўня 2001 года. Увечары на тэрыторыі запаведніка "Сафія Кіеўская" плануецца ўрачысты прыём ад імя прэзідэнта пры ўдзеле вышэйшага кіраўніцтва краіны, прадстаўнікоў органаў улады, народных дэпутатаў і дыпламатычнага корпуса.

Святкаванне завершыцца феерверкам.

“Інтэрфакс”