УЕФА перанесла фінал Лігі чэмпіёнаў з Расіі ў Францыю
![УЕФА перанесла фінал Лігі чэмпіёнаў з Расіі ў Францыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/uefa-2502.jpeg.webp?itok=WGB8LFjB)
Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў перанесены з Расіі ў Францыю. Адпаведнае рашэнне прынятае на пазачарговым пасяджэнні выканаўчага камітэта УЕФА.
Фінал павінен быў адбыцца 28 траўня на "Газпрам Арэне" ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер месцам яго правядзення будзе стадыён Stade de France у Парыжы.
Прычына пераносу — вайна Расіі супраць Украіны.
Акрамя таго ўсе гульні клубаў і зборных на турнірах пад эгідай УЕФА з тэрыторыі Расіі і Украіны будуць перанесеныя на нейтральныя cтадыёны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.