Вы тут

УЕФА будзе разводзіць каманды з Беларусі і Украіны ва ўсіх турнірах

Беларускія футбалісты не сустрэнуцца з украінскімі ў турнірах УЕФА / pexels.com, Kampus Production

УЕФА вырашыла разводзіць беларускія і ўкраінскія каманды ў турнірах, якія праходзяць пад эгідай арганізацыі.

"Выканаўчы камітэт УЕФА сёння прыняў рашэнне не дапусціць, каб каманды з Беларусі і Украіны гулялі адна з другой у любых будучых турнірах УЕФА. Рашэнне набывае моц неадкладна і будзе дзейнічаць і да наступнага паведамлення", — гаворыцца на сайце арганізацыі.

Такое рашэнне тлумачыцца жаданнем захаваць бяспеку гульцоў і афіцыйных асобаў ва ўмовай вайны ва Украіне. Выканкам УЕФА заяўляе, што па меры развіцця сітуацыі будзе прымаць далейшыя рашэнні. 

У сакавіку УЕФА ў адказ на саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі ўжо забараніла праводзіць турніры на тэрыторыі нашай краіны. Беларускія зборныя і клубы павінны праводзіць хатнія паядынкі на нейтральных палях без гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.