Удзельнікаў Майдану амніставалі, але іх лічаць "небяспечнымі экстрэмістамі"

Януковіч падпісаў закон аб амністыі неадкладна па атрыманні яго ад Вярхоўнай Рады. Нагадаем, украінскі парламент 19 снежня прыняў закон, які вызваляе ад адказнасці ўдзельнікаў акцый пратэсту з 21 лістапада да дня ўступлення закона ў сілу. Ён вызначае, што ўсе крымінальныя дзеянні супраць удзельнікаў акцый, адкрытыя з 21 лістапада, падлягаюць закрыццю, а асобы — вызваленню. Да таго ж, гэтыя людзі лічацца несудзімымі.
 

Тым часам дэпутатка ад Партыі рэгіёнаў Алена Бандарэнка назвала ўдзельнікаў акцый пратэсту "небяспечнымі экстрэмістамі". Яна лічыць, што яны ўжо нагаварылі са сцэны Майдану "на 10 гадоў турмы", інфармуе УНІАН.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі